Артыкулы: Радзівіл Дамінік Мікалай
Радзівіл Дамінік Мікалай (вер. 1648 або 1653—27.7.1697), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын А.Л.Радзівіла. Вучыўся ў Італіі. Удзельнічаў у Хацінскай бітве 1673 з туркамі і вайне супраць Турцыі 1683. Падскарбі надворны ВКЛ у 1677—81, падканцлер ВКЛ у 1681—90, канцлер ВКЛ з 1690; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1685, стараста лідскі, ваўкавыскі, вярбілаўскі. Пасол на соймы 1669 (удзельнічаў у абранні на трон Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абранне Яна ІІІ Сабескага), 1676, 1681. З 1690 ардынат клецкі. У шлюбе з Ганай Мар’янай Палубінскай меў 4 дачок, сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фелікса і Міхала Антонія (?—1721), старасту лідскага, крайчага ВКЛ з 1706. У шлюбе з Ганнай Крысцінай Любамірскай дзяцей не меў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


