Артыкулы: Радзівіл Ежы (4.2.1721—13.12.1754)
Радзівіл Ежы (4.2.1721—13.12.1754), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.Ф.Радзівіла. Вучыўся ў піярскім «Калегіум нобіліум» у Варшаве. Паліт. кар’еры Р. садзейнічаў М.К.Радзівіл Рыбанька. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1744, пасол на сойм 1746, ваявода новагародскі з 1746. З 1744 палкоўнік гусарскай харугвы знака каралевіча Фрыдэрыка Хрысціяна. Стараста любашанскі і новагародскі. У шлюбе з Саламеяй Соф’яй Сапегай нашчадкаў не меў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне