Артыкулы: Афтаназы (Aftanazy) Рама

Афтаназы(Aftanazy) Раман (2.4.1914, г.п. Морштын Львоўскай вобл., Украіна—6.6.2004), польскі гісторык культуры. Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1946). У 1944—81 працаваў у б-цы Нац. цэнтр=а імя Асалінскіх у Львове і Вроцлаве. Даследуе гісторыю магнацкіх і шляхецкіх сядзіб на б. усх. землях Рэчы Паспалітай (Беларусь, Украіна, Літва, Латвія), архітэктуру маёнткаў, паркавае мастацтва, гісторыю мастацкіх збораў і бібліятэк, генеалогію ўладальнікаў сядзіб. Увёў у навук. ўжытак шматлікія дакументы з дзярж. і прыватных архіваў, багатыя іканаграфічныя матэрыялы.

Творы:

Materiały do dziejów rezydencji. T. 1—11. Warszawa, 1986—93;

Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. T. 1—11. 2 wyd. Wrocław etc., 1991—97.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.