Артыкулы: «Слепаўрон»
«Слепаўрон», прыватнаўласнiцкi герб, якiм у Беларусi, Лiтве, Украiне i Польшчы карысталiся больш за 350 родаў, у т.л. Гасеўскiя, Касакоўскiя, Красiнскiя, Пуласкiя. У блакiтным полi сярэбраная падкова канцамi ўнiз, на ёй сярэбраны кавалерскi крыж, на якiм сядзiць чорны крумкач з залатым пярсцёнкам у дзюбе; клейнод — над прылбiцай з каронай такi самы крумкач з пярсцёнкам. Вядомы з сярэдзiны 14 ст. У 16 ст. ад герба «С.» утварыўся герб «Корвiн».
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне