Артыкулы: Смаленскі езуіцкі калегіум
Смаленскі езуіцкі калегіум, сярэдняя навучальная ўстанова ў Смаленску ў 1620—54. Узнік на аснове езуіцкай рэзідэнцыі, якую заснаваў у 1611 ваявода смаленскі А.Гасеўскі. У 1611 фундацыю павялічыў кароль Жыгімонт ІІІ. У 1619—21 пабудаваны драўляны касцёл. У 1617 адчыніўся клас граматыкі, пасля — паэтыкі, у 1625 — рыторыкі, у 1641 — маральнай тэалогіі (для святароў), у 1644 — філасофіі, матэматыкі і фізікі. У 1646 — 700 вучняў, у т.л. шмат праваслаўных. Дзейнічала бурса для незаможных.
Літаратура:
Сцебурака А.М. Смаленскі езуіцкі калегіум: гісторыя і кнігазбор // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Выпуск 9. Мінск: НББ, 2007.
© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне