Артыкулы: Талочкі (Буйніцкія)

Талочкі (Буйніцкія), княжацкі род. Паходжанне невядома, магчыма, Т. — адгалінаванне полацкіх Рурыкавічаў. У канцы 14 ст. князь Юрый Т. атрымаў ад вял. князя літоўскага Вітаўта Рагачоўскую воласць. У сярэдзіне 15 ст. сын Юрыя Фёдар Талочкавіч прадаў вотчынны маёнтак Высокае пану Гаштольду. Пляменнік Фёдара Леў меў маёнткі Гатушычы і Буйнічы, ад назвы апошняга ўтворана прозвішча Буйніцкія. На яго сыне Аляксею (?—1505) род Т. у мужчынскай лініі згас, а родавыя маёнткі перайшлі да шваграў Аляксея — Кандрата Івашкевіча, Аляксандра Солтанавіча і князя Івана Крошынскага.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.