Артыкулы: Тараноўскі (Тарановский) Фёдар Васілевіч
Тараноўскі (Тарановский) Фёдар Васілевіч [12(24).5.1875—23.1.1936], расійскі гісторык права. Правадзейны чл. Усеўкраінскай АН (1918), чл. Сербскай каралеўскай АН, чл.-кар. Балгарскай АН, д-р дзярж. права (1911), праф. ардынарны (1911). Скончыў Варшаўскі ун-т (1896), дзе пасля выкладаў (з 1906 дацэнт, пасля экстраардынарны праф.).У 1906—08 праф. Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя ў Яраслаўлі. З 1908 праф. Юр’еўскага ун-та. Адначасова прыват-дацэнт (1912) і праф. (1917) Пецярбургскага (Петраградскага) ун-та, выкладаў таксама на Вышэйшых жаночых курсах у Пецярбургу, у Аляксандраўскім ліцэі ў Царскім Сяле. У 1918—19 праф. Екацярынаслаўскага ун-та, у 1919 — Харкаўскага ун-та. У 1918 узначаліў Сац.-эканам. аддзел Усеукраінскай АН. З 1920 праф. Бялградскага ун-та. Працы па гісторыі права Германіі, Францыі, слав. краін, ВКЛ.
Творы:
Обзор памятников магдебургского права западно-русских городов литовской эпохи: Историко-юридическое исследование. Варшава, 1897.
Літаратура:
Волков В.А., Куликова М.В., Логинов В.С. Московские профессора XVIII—начала ХХ веков. Гуманитарные и общественные науки. М., 2006.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


