Артыкулы: Татарайціс (Totorajtis) Ёнас

Татарайціс (Totorajtis) Ёнас (24.12.1872, в. Блювішкяй Шакяйскага р-на, Літва—21.6.1941), літоўскі гісторык. Д-р філасофіі (1904). Скончыў Сейнскую духоўную семінарыю (1895), Фрыбурскі ун-т (1904). З 1921 выкладаў у Марыямпольскай марыянскай гімназіі (з 1937 дырэктар). Адначасова ў 1923—37 выкладаў у Каўнаскім ун-це. Святар, у 1930—33 узначальваў Літ. правінцыю марыянскага ордэна. Аўтар кніг «Літва пры каралю Міндоўгу да 1263 г.» («Die Litauen unter dem König Mindowe bis zum Jahre 1263», Фрыбур, 1905), «Гісторыя занавікоў» («Zanavykų istorija», Марыямполе, 1929), «Кароль Літвы Міндоўг» («Mindaugas Lietuvos karalius», Марыямполе, 1932), «Гісторыя Судавы-Сувалкаўшчыны» («Sūduvos Suvalkijos istorija», ч. 1, Каўнас, 1938; 2 выд. 2004), падручнікаў па гісторыі.

Творы:

Пол. пер. — Zakon Marianów od kasaty do odnowienia. Warszawa, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.