Артыкулы: татаршчына
татаршчына, дзяржаўны пачатак у ВКЛ у 13—16 ст. У сярэдзіне 13—сярэдзіне 14 ст. выплачвалася як даніна Залатой Ардзе. Збіралася на тэр. Смаленскай, Кіеўскай зямель, Валыні, Падолля і інш. З уключэннем гэтых тэрыторый у склад ВКЛ паступова пачала збірацца ў дзярж. і мясц. княжацкі скарб. У актах вядома ў Давыд-Гарадоцкім княстве ў канцы 15—пач. 16 ст.
Літаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1, С. 698—704.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


