Артыкулы: Троцкі павет

Троцкі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—18 ст. Пасля стварэння ў 1413 Троцкага ваяводства Т.п. быў вобласцю, непасрэдна падпарадкаванай троцкаму ваяводзе. У склад Т.п. уваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васілішская, Высакадворская, Дарсунішская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Зблянская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Ожская, Папорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Самілішская, Стаклішская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшышкская воласці (паветы). У ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 некаторыя зах. воласці Т.в. перададзены ў склад Ковенскага пав., паўднёвыя — у склад Лідскага і Гарадзенскага пав. Т.п. ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэднім цячэнні Нёмана, вярхоўя Шашупе з гарадамі і мястэчкамі Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі і інш. У 1791 з паўд. часткі Т.п. вылучаны Мерацкі павет, да Т.п. далучаны Гегужынская і Чабішкская парафіі са складу Віленскага пав. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэр. Т.п. ў складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.