Артыкулы: «Трубы»

«Трубы», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 100 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Войны, Грычыны, Нарбуты, Осцікі, Радзівілы, Развадоўскія, Рудаміны, Хвальчэўскія. У чырвоным полі 3 чорныя паляўнічыя трубы, злучаныя муштукамі, кожная з 4 залатымі паяскамі і перакручаным шнурком; клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.