Артыкулы: Урусаў (Урусов) Сямён Андрэевіч

Урусаў (Урусов) Сямён Андрэевіч (каля 1610—57), расійскі ваенны дзеяч. Князь, ваявода, крайчы пры цару Міхаіле Фёдаравічу, баярын з 1655. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 з сярэдзіны 1655 (пасля захопу Вільні) узначаліў войскі, якія павінны былі заняць зах. Беларусь. 2.11.1655 войска У. выйшла з Коўна, 9.11.1655 разбіла каля Белых Пяскоў частку палка Ж.Слушкі пад камандаваннем берасцейскага ваяводы Я.Кунцэвіча. З ім была заключана папярэдняя дамова пра пераход яго атрадаў са шляхты Лідскага, Гарадзенскага і Ваўкавыскага пав. на бок цара. Пасля гэтага меншая частка сіл У. праз Адэльск і Крынкі рушыла да Заблудава, а ён сам з большай часткай войска накіраваўся праз Нараў, Орлю, Высокае да Берасця. 23.11.1655 войска У. разбіла атрад вял. гетмана ВКЛ П.Я.Сапегі, што абараняў пераправу на р. Лясная, пераправіўся цераз раку, але пацярпеў паражэнне і быў вымушаны адысці. Сапега абышоў войска У. і заступіў яму дарогу на Вільню. У канцы ліст. 1655 адбылася бітва каля в. Вярховічы. Нягледзячы на поспех, У. быў вымушаны працягваць адступаць на Слонім і Вільню, у снеж. 1655 рушыў на Полацк. Пры яго вяртанні з Кунцэвічам былі падпісаны канчатковыя «артыкулы» са шляхтай зах. паветаў Беларусі, якая прызнала вяршэнства цара пры захаванні сваіх асн. прывілеяў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.