Артыкулы: Фіялэк (Fijałek) Ян Непамуцен
Фіялэк (Fijałek) Ян Непамуцен (8.5.1864, г. Пагвіздаў каля Бохні, Польшча—19.10.1936), польскі гісторык. Чл. Польскай АН (1919), д-р габілітаваны (1893), праф. звычайны (1899), ганаровы д-р Віленскага ун-та (1932). З 1887 ксёндз. Скончыў Папскі ліцэй св. Апалінарыя ў Рыме (1889), Ягелонскі ун-т у Кракаве (1891). Выкладаў гісторыю царквы ў Львоўскім ун-це (у 1903—04 яго рэктар). Вывучаў сярэдневяковую гісторыю Польшчы і ВКЛ, гісторыю культуры, кананічнага права. Працы пра каталіцкае хрышчэнне Літвы ў 14 ст., узаемаадносіны ВКЛ і Польшчы. Удзельнічаў у выданні «Кодэкса дыпламатычнага Віленскай кафедры і дыяцэзіі».
Творы:
Średniowieczne biskupstwa kościoła wschodniego na Rusi i Litwie // Kwartalnik Historyczny. 1896. T. 10,
Biskupstwa greckie w ziemiach ruskich od połowy wieku XIV: Na podstawie źrudeł greckich // Kwartalnik Historyczny. 1897. T. 11;
Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę i zachowanie w niej języka ludu po koniec Rzeczypospolitej // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa etc., 1914;
Opisy Wilna aż do połowy wieku XVII-go // Ateneum Wileńskie. 1923. R. 1, № 3—4; 1924. R. 2, z. 5—6.
Літаратура:
Prawo Kanoniczne. 1972. № 3/4 (змешчана бібліяграфія прац Ф.).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне