Артыкулы: Хаванскі (Хованский) Іван Андрэевіч

Хаванскі (Хованский) Іван Андрэевіч [мянушка Тараруй; ?—17(27).9.1682], расійскі палітычны і ваенны дзеяч, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 165467. З княжацкага роду, які вёў радаслоўную ад вял. князя літоўскага Гедзіміна. Пачаў службу ў цараванне Міхаіла Фёдаравіча, у 1636 стольнік, з 1659 баярын. У 1650—54 ваявода ў Туле, Ябланаве, Вязьме. У паходзе 1655 галава маскоўскіх дваран царскага палка. У 1656 ваявода ў захопленым Магілёве. У 1657 прызначаны ваяводам у Пскоў, удзельнічаў у вайне са Швецыяй. У лют. 1659 разбіў каля Друі атрад польнага пісара ВКЛ Я.Валовіча. Увосень 1659 узначаліў армію, якая дзейнічала ў зах. Беларусі. 22.12.1659 заняў Гародню, пасля — Заблудаў, Камянец; у выніку штурму 13.1.1660 узяў Берасце. У сак. 1660 аблажыў Ляхавіцкі замак і двойчы няўдала яго штурмаваў. 28 чэрв. войска X. разбіта ў Палонкаўскай бітве 1660,пасля якой зняў аблогу Ляхавіцкага замка. У кастр. 1660 пацярпеў паражэнне каля Чарэі і адступіў ў Полацк. У лют. 1661 разбіў пад Друяй і паланіў палкоўніка Лісоўскага. Пацярпеў паражэнне ў Кушліцкай бітве 1661. Удзельнічаў у падаўленні Маскоўскага паўстання 1662. 16.6.1664 разбіты каля Віцебска М.К.Пацам. У 2-й пал. 1660-х г. узначальваў Ямскі прыказ, быў ваяводам у Ноўгарадзе і Смаленску. У час Маскоўскага паўстання 1682 быў пастаўлены на чале Стралецкага прыказа. У барацьбе за ўладу абапіраўся на стральцоў, супрацьпаставіў сябе кіруючым вярхам і па загадзе царэўны Соф’і Аляксееўны пакараны смерцю.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.