Артыкулы: Харкевіч (Charkiewicz) Валяр’ян

Харкевіч (Charkiewicz) Валяр’ян (1890—24.6.1950), гісторык. Д-р філасофіі (1928). Скончыў Віленскі ун-т. Даследаваў гісторыю рэліг. адносін у Літве і Беларусі ў 16—19 ст., ролю магнатаў у гісторыі ВКЛ. Быў звязаны з кансерватыўным лагерам Зах. Беларусі, супрацоўнічаў у віленскай газ. «Słowo». Удзельнічаў у вераснёўскай кампаніі 1939, быў узяты ў сав. палон. З восені 1941 у польскай арміі ген. У.Андэрса, у складзе якой перайшоў на Блізкі Усход. Узначальваў Гіст. бюро і музей арміі. Пасля вайны жыў у Лондане. Рэдактар час. «Kwartalnik Historyczny na Wschodzie» (сш. 1—2, 1944—45). Вывучаў удзел палякаў у 2-й сусветнай вайне.

Tворы:

Scypion ruski, Konstanty Iwanowicz ksąże Ostrogski... Wilno, 1929;

Przyczynek do dziejów sióstr Miłosierdzia w Wilnie // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;

Akademja, której nie zorganizowano: (Z dziejów unickiego szkolnictwa duchownego) // Там жа. 1936. R. 11;

Likwidacja unii kościelnej na Litwie i Białorusi // Kwartalnik Historyczny na Wschodzie. 1945. Z. 2.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.