Артыкулы: харугва
харугва (ад манг. оронго — знак, сцяг), 1) назва сцяга ў старажытнай Русі і ВКЛ. 2) Царкоўны сцяг з выявай Ісуса Хрыста або святых, што мацуецца вертыкальна на доўгім дрэўку з дапамогай гарызантальнай перакладзіны. Носяць у час хрэснага ходу. 3) У сярэдневяковай Польшчы і ВКЛ — асн. арганізацыйна-тактычная адзінка рыцарскай (шляхецкай) кавалерыі. Да 15 ст. складалася з коней (копій) — рыцараў са сваімі збраяносцамі і пахолкамі. Існавалі X. земскія, у склад якіх уваходзіла рыцарства пэўнай зямлі, родавыя, якія аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду, і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў. З 16 ст. ў шляхецкай кавалерыі X. пачалі называць б. роту. Звычайна складалася з 30—200 чал. на чале з афіцэрам у рангу ад харужага да палкоўніка. У X. ўваходзілі капійнікі і стральцы, пазней з’явіліся X. гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія (татарскія, валошскія). Да сярэдзіны 18 ст. X. фарміраваліся таварыскай сістэмай (таварыш — шляхціц, які выстаўляў почат — некалькіх пахолкаў, потым 1—2 початавых; у лёгкай кавалерыі шляхціцы служылі гал. чынам без суправаджэння). У 16—17 ст. X. часам называлі пяхотныя роты польскага і венгерскага тыпу.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне