Артыкулы: Хацінская бітва 1621

Хацінская бітва 1621.Адбылася ў вер.-кастр. 1621 каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскамі Рэчы Паспалітай з аднаго боку і Турцыі і Крымскага ханства з другого. Вайну пачала ў 1620 Турцыя з мэтай захопу ўкр. і польскіх зямель. У вер.—кастр. 1620 туркі разбілі пад Цацорай польскае войска, у склад якога ўваходзілі ўкр. рэестравыя казакі. Увесну 1621 турэцкае войска (каля 150 тыс. чал.) накіравалася ў Малдову, да яго далучылася каля 60 тыс. крымскіх татар. Насустрач ім рушыла аб’яднанаевойска Польшчы і ВКЛ (каля 30 тыс. чал., у т.л. з ВКЛ каля 11 тыс. чал.) пал камандаваннем вял. гетмана ВКЛ Я.К.Хадкевіча (гл. ў арт. Хадкевічы). У вер. 1621 Хадкевіч размясціў сваю армію ўмацаваным лагерам каля закінутага Хацінскага замка такім чынам, каб Днестр адрэзаў шляхі да адступлення. Да яго далучыліся ўкр. казакі (каля 40 тыс. чал.) пад камандаваннем гетмана П.Канашэвіча-Сагайдачнага. 2.9.1621 пад Хацін падышла турэцкая армія на чале з султанам Асманам II і адразу атакавала лагер. Штурмы паўтараліся на працягу месяца, найб. значныя адбыліся 2, 4, 7, 15, 28 верасня. Войскі Рэчы Паспалітай рабілі ўдалыя контратакі і вылазкі. 24.9.1621 памёр Хадкевіч, які перадаў камандаванне войскам С.Любамірскаму. У баях, якія доўжыліся да 3.10.1621, туркі панеслі вялізныя страты (да 80 тыс. чал.) і былі вымушаны прызнаць паражэнне. 9.10.1621 заключаны мір, які ўстанавіў дзярж. граніцу на Днястры і гарантаваў Рэчы Паспалітай бяспеку ад турэцкіх і татарскіх нападаў.

Літаратура:

Чарняўскі М. Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч. Мн., 1998;

Podhorodecki L., Raśba N. Wojna chocimska 1621 r. Kraków, 1979.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.