Артыкулы: Холмскі павет

Холмскі павет, адм.-тэр. адзінка ў 16—18 ст. ў Польскім каралеўстве. Цэнтр — г. Холм (цяпер Хэлм, Рэспубліка Польшча). Бярэ пачатак з Холмскай зямлі ў складзе Галіцка-Валынскага княства. Пасля абрання там на княжанне Любарта (1340) Холмская зямля ў складзе ВКЛ, у 1377—87 у Венгрыі, з 1387 у Польшчы. У 1430 у склад зямлі ўключаны тэр. Верхняй Прыпяці. З пач. 16 ст. Холмская зямля ў складзе Рускага ваяв., падзялялася на Холмскі і Краснастаўскі паветы. У склад Х.п. ўваходзілі землі Зах. Палесся, у т.л. с. Радастава, Павіцце, Лелікава і інш. (паўд. частка сучасных Кобрынскага і Драгічынскага р-наў Беларусі). З 13 ст. існавала правасл. Холмская епархія (з 1596 уніяцкая), з 14 ст. — каталіцкае Холмскае біскупства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) зах. частка Х.п. далучана да Аўстрыйскай імперыі, усх. частка з папрыпяцкімі землямі — да Рас. імперыі.

Літаратура:

Козій А.М. Історико-географічна характеристика Холмської землі // Вісн. Львів. ун-ту. Сер. іст. 1992. Вип. 28;

Czarnecki W. Osadnictwo ziemi chełmskiej XIV—XVI wieku w historiografii i źródłach // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. 1992. № 2.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.