Артыкулы: цівуншчына
цівуншчына,падатак у ВКЛ у 15—сярэдзіне 16 ст. Першапачаткова збор у валасцях на карысць велікакняжацкіх цівуноў як плата за выкананне імі адм. функцый. З сярэдзіны 15 ст. збіралася ў велікакняжацкі скарб, аднак вял. князі ВКЛ маглі аддаваць збор Ц. ў валасцях сваім баярам за службу. Мела фіксаваны памер, часцей збіралася грашыма, радзей мёдам. Пры вял. кн. Казіміру [1440—92] Ц. з г. Магілёва і воласці складала 80 коп грошаў. У ходзе правядзення валочнай памеры і інш. рэформ Жыгімонта II Аўгуста Ц. заменена на інш. падаткі.
Літаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 131—133.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


