Артыкулы: Цітавянскі кляштар бернардзінцаў

Цітавянскі кляштар бернардзінцаў. Заснаваны ў мяст. Цітавяны ў Жамойці (цяпер г. Цітувенай у Кельмскім р-не, Літоўская Рэспубліка) у пач. 17 ст. вял. харужым ВКЛ Андрэем Валовічам. Знаходзіцца на беразе воз. Брыдвайшыс. Складаецца з касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, жылых корпусаў, унутранага двара з аркаднымі галерэямі, капліцы Св. Духа. Комплекс мае рысы готыкі, Рэнесансу, барока, ракако. Касцёл — 3-нефавая базіліка з доўгім прэсбітэрыем і высокім дахам і стрэльчатымі вокнамі. Гал. фасад упрыгожаны двума 4-яруснымі вежамі і высокім 2-ярусным франтонам. Унутры алтары ў стылі ракако. Касцёл пабудаваны ў 1614—39 (будаўнік Т.Каспер?), вежы і франтон — у 1759—71. У 1783 інтэр’еры рэканструяваны ў стылі барока. Да касцёла з усх. боку прыбудаваны 3 жылыя 2-павярховыя карпусы, упрыгожаныя парталамі, карнізамі, фрызамі ў стылі Рэнесансу, якія ўтвараюць невял. ўнутраны двор. Франтон рызаліта гал. корпуса 3-ступенчаты. Планіроўка памяшканняў анфіладная, некаторыя з іх распісаны ў 18 ст. фрэскамі. У кляштары была школа для шляхты. У 1771—73 насупраць касцёла пабудаваны аркадныя галерэі, якія ўтвараюць двор; яны ўпрыгожаны 27 фрэскамі (1824), гарэльефнымі кампазіцыямі. У цэнтры двара ў 1775 узведзена 2-ярусная капліца, на яе франтоне картуш з гербам фундатара Ю.Гружэўскага. У 1864 кляштар зачынены. Рэстаўраваны ў 1961—65.

Літаратура:

Абрамаускас С., Зволинскас Г. Архитектурный ансамбль в Титувенай // Архитектурное наследство. М., 1957. Вып. 8.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.