Артыкулы: цэхмістр

цэхмістр (старшы), старшыня аб’яднання рамеснікаў — цэха ў гарадах ВКЛ. Выбіраўся штогод на агульным сходзе майстроў — паўнапраўных членаў цэха са свайго асяроддзя або з больш вузкага іх кола — старэйшых майстроў, што заснавалі цэх, былі найб. заможнымі і інш. Часта практыкавалася 2-ступеньчатыя выбары, калі Ц. выбірала вызначанае загадзя кола майстроў. У малых цэхах быў адзін Ц., у вялікіх — некалькі, часам да дзесятка. Ц. наглядаў за выкананнем членамі цэха ўсіх патрабаванняў цэхавага статута, сачыў за вытворчай дзейнасцю членаў цэха, за якасцю прадукцыі. Праводзіў судовы разбор па ўнутрыцэхавых справах і вызначаў меру пакарання. Захоўваў касу, прывілеі і дакументы цэха. Ц. уваходзіў у склад органа гар. самакіравання — магістрата. Ц. буйных цэхаў мелі памочнікаў — падцэхмістраў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.