Артыкулы: Цэцылія Рэната Габсбург
Цэцылія Рэната Габсбург (6.7.1611, г. Грац, Аўстрыя—24.3.1644), каралева польская, вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава IV Вазы. Дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда ІІ Габсбурга і Марыі Ганны Вітэльсбах. Шлюб у адсутнасці жаніха заключаны ў Вене 15.8.1637, 2-і раз — у Варшаве 12.9.1637. Каранавана 13.9.1637 у Варшаўскім кафедральным касцёле. У 1639 атрымала ў якасці забеспячэння Бабруйскае стараства, у 1643 заснавала тут г. Казімеж. У шлюбе з Уладзіславам IV нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (1640—47), дачку Марыю Ганну Ізабелу (нарадзілася і памерла ў 1642). У 1644 нарадзіла 3-е дзіця (мёртвае) і праз дзень памерла сама ад заражэння крыві (у Вільні). Пахавана ў Кракаўскім кафедральным касцёле.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


