Артыкулы: Чаркаскі Якаў Кудзенетавіч

Чаркаскі Якаў Кудзенетавіч [у мусульманстве Урускан-мурза; ?—8(18).7.1666], расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Паходзіў з кабардзінскіх князёў, выехаў у Расію і хрысціўся ў 1624. З 1625 стольнік, з 1645 баярын. У 1641 і 1645 ваявода ў Туле. У 1648 узначальваў урад, у 1649—50 — Стралецкі і Іншаземны прыказы. Актыўна ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і ў вайне са Швецыяй 1656—58. У 1654 прызначаны 1-м ваяводам вял. палка (цэнтр. групоўка рас. арміі, у якой знаходзіўся цар). Летам—восенню 1654 войскі Ч. захапілі гарады Белы, Дарагабуж, Смаленск, Дуброўна, Орша, Копысь, 12.8.1654 разбілі армію Я.Радзівіла пад Шкловам, 24.8.1654 — пад Шапялевічамі. Летам 1655 войскі Ч. пасланы на Вільню, 8.8.1655 яны разбілі армію Радзівіла і В.А.Гасеўскага і занялі сталіцу ВКЛ, 19.8.1655 — Коўна, 8.9.1655 — Гродна. Паходу на Варшаву перашкодзіла ўступленне ў вайну супраць Рэчы Паспалітай Швецыі. Ч. ўдзельнічаў у перагаворах з вярхамі ВКЛ, каб перацягнуць іх на бок цара. У 1656 ён узначаліў армію, якая са Смаленска рушыла на шведскія войскі ў Інфлянтах, захапіў шмат гарадоў, аднак аблога Рыгі скончылася няўдачай. У канцы 1663 прызначаны 1-м ваяводам у Смаленск, стрымліваў наступленне войск Рэчы Паспалітай, у 1664 ваяваў каля Оршы. Летам 1666 войскі Ч. занялі Шклоў і Копысь, намагаліся захапіць Магілёў. У апошнія гады вайны Ч. абвінавачвалі ў бяздзейнасці і патуранні войскам Рэчы Паспалітай.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.