Артыкулы: Чарнецкі (Czarniecki) Стафан

Чарнецкі (Czarniecki) Стафан (1599, в. Чарнца, Сандамірскае ваяв.—16.2.1665), ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Абозны каронны ў 1654—55, кашталян кіеўскі ў 1655—57, ваявода рускі ў 1657—64 і кіеўскі з 1664, гетман польны каронны ў 1665. З маладосці служыў у войску. У 1626—29 удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 160029. Пасля заключэння Альтмарскага перамір’я (1629) да 1633 ваяваў у Германіі на баку імператара ў Трыццацігадовай вайне 1618—48. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 163234. У 1638 ваяваў з укр. казакамі, у 1644 удзельнічаў у бітве з татарамі пад Ахматавам. З 1648 удзельнічаў у войнах з Б.Хмяльніцкім. У бітве пад Жоўтымі Водамі 1648 трапіў палон да татараў, пасля казакоў, вызвалены ў 1649. Удзельнічаў у бітве пад Берасцечкам 1651, у паходах на Брацлаўшчыну 1653 і 1654. У Паўночную вайну 165560 са шведамі камандаваў у 1655 абаронай Кракава, у 1657 ваяваў у Памор’і, у 1658 — у Даніі. У пач. 1660 увёў свае войскі на Падляшша як заслону ад рас. арміі (гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 165467). Тут злучыўся з войскам вял. гетмана ВКЛ П.Я.Сапегі, разам з ім у чэрв. 1660 пачаў генеральнае наступленне на рас. войскі ў Беларусі. Разам з Сапегам перамог рас. войскі ў Палонкаўскай бітве 1660,вызваліў ад аблогі Ляхавіцкі замак. Пасля войскі Ч. беспаспяхова спрабавалі ўзяць Барысаў. Зноў злучыўся з войскамі Сапегі, але разам не здолелі вызваліць Магілёў і адышлі на р. Бася, дзе 8.10.1660 каля Чавусаў нанеслі паражэнне Ю.А.Далгарукаму. У канцы 1660 зрабіў рэйд на Чарнігаўшчыну. У Кушліцкай бітве 1661 разбіў войскі І.А.Хаванскага. У канцы 1663 разам з каралём Янам II Казімірам узначаліў паход на рас. войскі за Дняпро. У 1663—65 ваяваў з укр. казакамі.

Літаратура:

Kersten A. Stefan Czarniecki, 1599—1665. Warszawa, 1963;

Spіeralskі Z. Stefan Czarniecki. Warszawa, 1974.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.