Артыкулы: Чартарыйск

Чартарыйск (цяпер сяло Стары Чартарыйск, Старий Чорторийськ, у Маневіцкім р-не Валынскай вобл. Украіны), горад у Луцкім пав., на р. Стыр. Вядомы з 1100, належаў да Кіеўскага, з сярэдзіны 12 ст. — Валынскага, пасля Галіцка-Валынскага, з 13 ст. — Пінскага княства . У сярэдзіне 14 ст. Валынь з Ч. падпарадкаваў кн. Любарт. У ходзе барацьбы за Валынь паміж ВКЛ і Польшчай яна неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, але засталася ў складзе ВКЛ. З канца 14 ст. вядомы мясцовыя князі — галіна Альгердавічаў, уладальнікі Ч., якія ад назвы горада ўзялі прозвішча Чартарыйскія (першым іх валодаў горадам Канстанцін Альгердавіч). Пасля адм.-тэр. рэформы 1565—66 Ч. у складзе Валынскага ваяв. (уваходзіў у Луцкі пав., з 1791 — ва Уладзімірскі 1-ы пав.). Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі прыкладна ў 1601 прадаў Ч. (Стары і Новы) з замкам і ваколічнымі вёскамі Яну Дамінікавічу Пацу, ваяводзе менскаму. Пасля яго смерці (1610) Ч. валодаў яго сын Ян Казімір, які адмовіўся ад гэтага маёнтка на карысць магнатаў Ляшчынскіх. Ч. належаў Рафалу Ляшчынскаму (памёр 1636), яго сыну Енджэю (памёр у 1651) і ўнуку Самуэлю (памёр у 1676). У 1639 Енджэй Ляшчынскі збудаваў касцёл дамініканцаў. У 1677 Рафал Вацлаў і Багуслаў Ляшчынскія прадалі Ч. князю Дзмітрыю Юрыю Вішнявецкаму. Пасля яго смерці ў 1682 Ч. перайшоў да яго брата Канстанціна (памёр у 1686), потым — да сына апошняга Януша Антонія (памёр у 1741). Пасля гэтага Ч. адышоў да яго дачкі Францішке Уршулі Радзівіл, жонцы М.К.Радзівіла Рыбанькі (нарадзілася ў Ч.). Наступным уладальнікам Ч. быў іх сын К.С.Радзівіл Пане Каханку. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.