Артыкулы: Шарамецеў (Шереметев) Васіль Пятровіч
Шарамецеў (Шереметев) Васіль Пятровіч (?—1659), расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. У 1610 прыхільнік Ілжэдзмітрыя II, пасля прысягнуў каралевічу Уладзіславу Жыгімонтавічу як цару маскоўскаму. У 1612 у апалчэнні Дз.М.Пажарскага. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. У 1634—39 ваявода ў Ніжнім Ноўгарадзе. З 1641 баярын. У 1645—46 узначальваў Разбойніцкі прыказ. У 1648—49 ваявода ў Казані. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 узначальваў паўн. групоўку рас. войска, якая канцэнтравалася ў раёне Вял. Лук (ад 10 да 15 тыс. чал.). 11.6.1654 узяў Невель, 27.6.1654 — Полацк, 27.11.1654 — Віцебск (ваяводам туды прызначаны яго сын Мацвей). У 1655 збіраў войскі ў Вял. Луках для паходу на Вільню, але з-за шведскай пагрозы вёў толькі лакальныя ваенныя дзеянні (узяў Веліж, аблажыў Азярышча). З канца 1655 у Маскве.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


