Артыкулы: шарыткі
шарыткі, сёстры міласэрнасці (франц. Filles de
У Польшчу Ш. запрошаны ў 1652 каралевай Людвікай Марыяй Ганзага (жонка Яна II Казіміра). У ВКЛ першыя ix шпіталь і школа заснаваны ў 1716 у г. Белая Берасцейскага ваяв. канцлерам ВКЛ К.С.Радзівілам. Пазней утворана Літоўская правінцыя Ш., якая аб’ядноўвала пляцоўкі ў Шчучыне (заснавала ў 1742 Тэрэза Сцыпіён, школа для дзяўчынак-cipoт існавала да 1830-х г., шпіталь — да 1860-х г.), Вільні (цэнтр. дом-шпіталь Ш. заснаваў у 1744 біскуп смаленскі Багуслаў Гасеўскі; шпіталь Дзіця Icyca заснаваў у 1786 скарбнік віленскі Казімір Валодзька; генеральны шпіталь св. Якуба перададзены Ш. у 1809), Асвеі (заснавалі ў 1759 біскуп смаленскі Ежы Гільзен, ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзен і яго жонка Канстанцыя Kaзiмipa), Гарадку (Камянецкі пав., 1766), Жытоміры (1766), Беластоку (заснаваў у 1768 гетман вял. каронны Я.К.Браніцкі), Цеханаўцы (1789), Краславе (Інфлянцкае ваяв., заснавала ў 1789 Аўгуста Плятэр). Усе ўстановы Ш. у Беларусі, Літве і Украіне зачынены рас. ўладамі ў 1864—67.
Літаратура:
Rоsіak S. Prowincja litewska sióstr miłoserdzia. Wilno, 1933.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне