Артыкулы: шафар
шафар, скарбовы ўраднік у ВКЛ. Павятовы Ш. выбіраўся шляхтай павета, адказваў за раскладку і збор дзярж. падаткаў. Забіраў у зборшчыкаў падаткаў (паборцаў) сабраныя грошы і адвозіў іх у дзярж. скарб у Вільню. Пры адсутнасці ў павеце паборцаў выконваў іх функцыі. У прыватных маёнтках Ш. выконвалі функцыі бухгалтараў, аканомаў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне