Артыкулы: Шварн

Шварн (?—1270?), князь галіцкі, вялікі князь літоўскі з 1267. Сын галіцка-валынскага кн. Данілы Раманавіча. Каля 1253 ажаніўся з дачкою вял. князя літоўскага Міндоўга. У 1256 з бацькам, братамі Львом і Раманам і ваўкавыскім кн. Глебам хадзіў на яцвягаў. У наступныя гады ўдзельнічаў у вызваленні некаторых гарадоў з-пад мангола-татарскай улады. У 1262 дапамагаў Міндоўгу ў нападзе на мазавецкага кн. Семавіта (забіў яго ў Яздаве пад Варшавай). Пасля смерці бацькі (1264) валодаў Усх. Галіччынай з г. Галіч, Забужжам з гарадамі Белз, Чэрвен, Холм, Мельнік, Дарагічын. У 1264 дапамог Войшалку захапіць трон у ВКЛ, адпомсціць Траняту за забойства Міндоўга, заваяваць Нальшчаны іДзяволтву. Быў прыхільнікам аб’яднання сіл ВКЛ і Галіцка-Валынскага княства для барацьбы з яцвягамі і Польшчай. Неаднаразова нападаў на Польшчу. У 1267 атрымаў ад Войшалка велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ. Пасля яго смерці вял. князем літоўскім стаў Трайдзень.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.