Артыкулы: Шклова абарона 1654
Шклова абарона 1654. Вялася войскамі ВКЛ у ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У жн. 1654 пад націскам пераважаючых маскоўскіх войск корпус вял. гетмана ВКЛ Я.Радзівіла (6—8 тыс. чал.) адышоў ад Оршы на Пд да Барані, пасля да Копысі і Шклова. 12 жн. пад Шклоў падышоў авангард войска маскоўскага ваяводы Я.К.Чаркаскага (усяго не менш за 20 тыс. чал.) і напаў на вайсковую варту Радзівіла, які абараняў горад. На дапамогу Чаркаскаму з У спяшаўся ваявода А.М.Трубяцкой. У гэтых умовах Радзівіл вырашыў даць бой Чаркаскаму, які пачаў атаку. Харугвы ВКЛ, прыкрытыя з флангаў драгунамі, што стаялі ў ярах, пераправіліся цераз р. Шклоўка і контратакавалі. У выніку шматгадзіннага бою маскоўская конніца адступіла да абозу і пяхоты, што была пры ім. Войска Чаркаскага панесла вял. страты — ад 3 да 7 тыс. чал. забітымі і 610 палонных. Радзівіл страціў забітымі ад 200 да 700 чал. Не маючы сіл працягваць бітву, у ноч на 13 жн. ён загадаў адступаць на З да Галоўчына і Барысава. 30 жн. пад Шклоў падышло войска Трубяцкога і пачало аблогу. Прыступ у ноч на 6 вер. быў адбіты. Пасля артабстрэлу, не чакаючы другога прыступу, 10 вер. абаронцы здалі Шклоў.
Літаратура:
Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974. С. 42—47;
Сагановіч Г. Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995. С. 18;
Кроль П. Беларуская кампанія
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне