Артыкулы: Эгенфельдэр Ігнацій Эрнест дэ

Эгенфельдэр Ігнацій Эрнест дэ (?—пасля 31.8.1777), мастак. Магчыма, сын мастака Яна Эрнеста Эгенфельдэра з Глогава. Меў саксонскае шляхецтва. Дзейнічаў у 1752—77 у Вільні. У 1752—74 скарбнік (або сакратар) Віленскага брацтва св. Марціна. Астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі рэкамендаваў яго Іахіму Храптовічу як «найлепшага ў Вільні мастака, які па-майстэрску распісвае сцены фрэскамі». На ўрачыстасці з выпадку каранацыі караля польскага і вял. князя літоўскага ў 1764 разам з Мацеем Случанскім упрыгожваў трыумфальную браму. У 1765—66 аздабляў скульптурай, пазалотай і роспісамі дамініканскі касёл св. Якуба і Філіпа, у т.л. выканаў 2 карціны ў бакавых алтарах. Аўтар медзярытаў: выявы зямных паўшарый у кнізе Іларыёна Карпінскага «Геаграфічны лексікон для грунтоўнага разумення газет і гісторыі з розных аўтараў сабраны, перакладзены і напісаны» (Вільня, 1766), 3 астранамічныя табліцы ў кнізе Якуба Накцыяновіча «Матэматычныя лекцыі» (Вільня, 1759—61). Э. прыпісваецца выкананне алейных партрэтаў Эльжбеты Пузыны з Агінскіх і астранома Тамаша Жаброўскага. Мяркуецца, што ў 1772 выканаў роспісы ў Белай зале астранамічнай абсерваторыі Віленскай акадэміі і інш. яе памяшканнях. У 1776 аздабляў інтэр’еры Шчорсаўскі палац Храптовічаў. Бацька віленскага злотніка Ігнація Эргенфельда (упамінаецца ў 1791—96) і мастака Міхала Юзафата Эргенфельда (працаваў у 1795—99 у Жамойці, потым у Вільні).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.