Артыкулы: Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург (31.5.1653, г. Вена—17.12.1697), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Міхала Вішнявецкага. Дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда ІІІ Габсбурга. Шлюб з каралём польскім і вял. князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім быў заключаны 27.2.1670 у Чэнстахове. Каранавана ў кастр. 1670 у Варшаве. Пасля смерці мужа (1673) пару гадоў заставалася ў Польшчы, пасля вырнулася ў Аўстрыю. 6.2.1678 выйшла замуж за герцага латарынгскага Карла V. Жыла ў Інсбруку. Пахавана ў Вене.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне