Артыкулы: Эльжбета Габсбург (Ракушанка; 1436—30.8.1505)

Эльжбета Габсбург (Ракушанка; 1436, г. Вена—30.8.1505), вялікая княгіня літоўская, каралева польская, жана Казіміра IV Ягелончыка. Дачка караля нямецкага і венгерскага Альбрэхта ІІ Габсбурга і Эльжбеты Люксембургскай. Шлюб З. з Казімірам IV заключаны ў 1454. Памерла і пахавана ў Кракаве. Аказвала значны ўплыў на палітыку мужа. Падтрымлівала планы замацавання за дынастыяй Ягелонаў каралеўскіх тронаў у Чэхіі і Венгрыі. Мела з Казімірам IV 13 дзяцей, з якіх Уладзіслаў ІІ быў каралём чэшскімі венгерскім, Ян Ольбрахт — каралём польскім, Аляксандр Ягелончык і Жыгімонт І — вял. князямі літоўскімі і каралямі польскімі. У гістарыяграфіі яе называюць «маці Ягелонаў», «маці каралёў».

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.