Артыкулы: Эльжбета Ягелонка (13.5.1472—пасля 1480)
Эльжбета Ягелонка (13.5.1472—пасля 1480), каралеўна польская і княжна літоўская. 10-е дзіця (4-я дачка) караля польскага і вял. князя літоўскага Казіміра Ягелончыка і Эльжбеты Габсбург. Хрышчана біскупам кракаўскім Янам Грушчынскім. Памёрла ў маленстве. Пахавана ў Кракаўскім кафедральным касцёле.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


