Артыкулы: Эльжбета Ягелонка (13.11.1482—16.2.1517)
Эльжбета Ягелонка (13.11.1482, ВКЛ—16.2.1517), княгіня легніцкая, жонка Фрыдрыха ІІ. Наймалодшая дачкакараля польскага і вял. князя літоўскага Казіміра Ягелончыка і Эльжбеты Габсбург. Падтрымлівала шчыльныя адносіны са сваёй маці, пасля смерці бацькі стала знаходзілася пры ёй. У 1495 разам з маці і сястрой Барбарай Э. наведала свайго брата, вял. князя літоўскагаАляксандар. У 1496 брандэнбургскі курфюрст Іаган прапаноўваў заключыць шлюб паміж Э. і сваім сынам Іахімам. У 1505—09 шлюбу з Э. дамагаўся малдоўскі гаспадар Багдан ІІ Сляпы, аднак ён не быў заключаны,у т.л. з-за супраціву Э. 25.11.1515 у Вроцлаве выйшлазамуж за легніцкага князя Фрыдрыха ІІ. Пахавана ў касцёле картэзіянцаў у Легніцы, у 1548 перапахавана ў Легніцкім касцёле св. Яна.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


