Артыкулы: Эльжбета Габсбург (9.7.1526—15.6.1545)

Эльжбета Габсбург (9.7.1526, г. Лінц—15.6.1545), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Жыгімонта ІІ Аўгуста. Старэйшае дзіцё чэшскага і венгерскага караля Фердынанда І Габсбурга і Ганны Ягелонкі, дачкі Уладзіслава ІІ Ягелончыка. З маленства была прызначана ў жонкі Жыгімонту Аўгусту. Адпаведныя перагаворы вяліся яе бацькам з 1527. Шлюб адбыўся 6.5.1543 у Кракаве. Маці Жыгімонта Аўгуста Бона Сфорца была супраць шлюбу з-за непрыхільнага стаўлення да Габсбургаў, аднак Жыгімонт І Стары прыязна ставіўся да яе. Шлюб быў нешчаслівы, у т.л. з-за хваробы Э. — эпілепсіі. Восенню 1544 Э. разам з мужам выехала ў ВКЛ, дзе хутка памерла ў Вільні. Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле побач з вял. князем літоўскім і каралём польскім Аляксандрам. У 1553—72 жонкай Жыгімонта ІІ Аўгуста была сятра Э. — Кацярына Габсбург.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.