Артыкулы: Юрша

Юрша (?—пасля 1475), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Паходзіў, магчыма, з Мсціслаўскага княства. Належаў да ліку магнатаў, якія адстойвалі незалежнасць ВКЛ у дачыненнях з Польшчай, і ў гэтым падтрымліваў вял. князёў Вітаўта, Свідрыгайлу і Казіміра. Ад Вітаўта атрымаў пасаду луцкага старасты (быў ім ужо ў 1429). У 1431 паспяхова бараніў Луцк на нападу польскіх войск. У час феадальнай вайны 1432—39 падтрымліваў Свідрыгайлу. Пасля страты ў 1432 Луцка Свідрыгайла прызначыў Ю. бранскім старастам, каля 1436 — кіеўскім ваяводам. У 1436 Ю. захапіў для Свідрыгайлы г. Старадуб, у 1437 разбіў пад Кіевам войска Жыгімонта Кейстутавіча, але пасля быў вымушаны прызнаць яго як вял. князя. Ад вял. кн. Казіміра атрымаў Крэменецкае (з 1441) і Брацлаўскае (1447—52) стараствы. У 1452 Ю. быў адным з 3 упаўнаважаных, хто прымаў Валынь пад уладу цэнтр. ўрада пасля смерці панаваўшага там Свідрыгайлы. Сын Ю. Іван быў гаспадарскім маршалкам (1488—89) і ўладзімірскім намеснікам.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.