Артыкулы: Юрый Уладзіміравіч
Юрый Уладзіміравіч (?—1292), князь пінскі. Сын пінскага кн. Уладзіміра. У 1262 разам са старэйшымі братамі пінскімі князямі Фёдарам Уладзіміравічам і Дзямідам Уладзіміравічам віншаваў у Неблі галіцка-валынскага кн. Васільку Расціславіча з перамогай над літоўцамі. З нагоды смерці (паводле М.Грушэўскага, яна наступіла ў 1288/89) Ю.У. характарызуецца летапісцам як «кроткый, смиреный, правдивый». Ю.У. — апошні вядомы пінскі князь з дынастыі Ізяславічаў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне