Артыкулы: Ярманскі (Юрманскі) Францішак Банавентура

Ярманскі (Юрманскі) Францішак Банавентура (14.10.1725, Берасцейскае ваяв.—5.4.1784), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, археограф. Вучыўся ў піярскіх навучальных установах у Новым Дольску, Любяшове. У 1744 уступіў ў ордэн піяраў, з 1746 святар. 12 гадоў быў хатнім настаўнікам у Радзівілаў. Пасля рэктар піярскіх калегіумаў у Вільні і Шчучыне, якія значна пашырыў, узняў там узровень навучання. У 1778—81 узначальваў Літ. правінцыю ордэна. Аўтар падручнікаў, у т.л. «Практыкаванні, выкарыстаныя ў маладых Радзівілаў і вучнёўскай моладзі» («Opuscula in iuvenum Radzivillorum et scholasticae iuventutis usum»). Склаў і выдаў на лацінскай мове зборнік дакументаў па гісторыі піяраў у Рэчы Паспалітай да 1772: «Дэкрэты генеральных капітулаў ордэна...» («Decreta capitulorum generalium ordinis...», Вільня, 1780).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.