Артыкулы: Ясас (Jasas) Рымантас
Ясас (Jasas) Рымантас (1.6.1929, г. Шаўляй, Літва—25.1.2002), літоўскі гісторык. Скончыў Вільнюскі ун-т (1957). З 1957 працаваў у Ін-це гісторыі АН Літвы, у 1968—75 і з 1979 у аддзеле рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Літвы, у 1976—79 у Гал. рэдакцыі энцыклапедычнага выдавецтва. Аўтар кніг «Вялікае паўстанне прусаў» («Didysis prūsų sukilimas», Вільнюс, 1959), «Перапіс насельніцтва Вялікага княства Літоўскага 1790 г.» («Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės gyventojų surašymas 1790 m.», Вільнюс, 1972, з Л.Трускам), адзін з аўтараў кнігі «Вайна Літвы з крыжакамі» («Lietuvos karas su kryžiuočiais», Вільнюс, 1964). Удзельнічаў у выданні зборнікаў дакументаў «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» («Lietuvos valstiečių ir miestelėnų ginčai su dvarų valdytojais», Вільнюс, 1961, ч. 2, з Е.Ордам; 1968, ч. 3, з М.Ючасам), «Помнікі літоўскага права. Т. 2. Суды на ведзьмамі ў Літве» («Lietuvos tiesės paminklai. T. 2. Raganų teismai Lietuvoje», Вільнюс, 1987, з К.Яблонскісам). Выдаў «Каталог пергаментаў» Б-кі АН Літвы («Pergamentų katalogas», Вільнюс, 1980). Пераклаў на літ. мову Хроніку Быхаўца (Вільнюс, 1971), хроніку Віганда з Марбурга (Вільнюс, 1999).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне