Артыкулы: «Ястрабец»

«Ястрабец» («Ястшэмбец»), прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 750 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бжазоўскія, Завістоўскія, Неміровічы, Пратасовічы, Шчыты. Мае ў блакітным полі залатую падкову канцамі ўгору, у ёй залаты кавалерскі крыж; клейнод — над прылбіцай з каронай ястраб з залатымі бразготкамі на лапах, у правай лапе трымае падкову з крыжом, якія і на шчыце. Існуюць варыянты герба з сярэбранай стралой замест крыжа, з выявай ястраба на крыжы, з трыма 6-прамянёвымі зоркамі над падковай з крыжам і інш. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.