Артыкулы: Куранец

Куранец (цяпер аграгарадок у Вілейскім р-не) — мястэчка ў Ашмянскім павеце, на р. Пенява (Пеня).

У 15 ст. Куранец — разлеглае паселішча, часткова прыватная ўласнасць, часткова дзяржаўная. Дзяржаўная частка пазней атрымала назву Стары (Каралеўскі) Куранец, з 17 ст. называецца Вілейкай.

Прыватнай часткай Куранца ў 1-й пал. 16 ст. валодаў пісар вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны — Іван Міхайлавіч Харэвіч (пісаўся «з Куранца», родапачынальнік Куранецкіх/Кужанецкіх). У 1539 ён фундаваў у Куранцы касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны, які стаў цэнтрам парафіі. Касцёлу быў нададзены фальварак Гарадзішча, дзе была збудавана капліца. Пазней Куранцом валодаў яго сын Лукаш Янавіч Куранецкі і ўнучка Ганна, якая выйшла замуж за Юзафа Валовіча. У 1560—1570-х г. Куранец у трыманні падканцлера ВКЛ Астафія Валовіча, які стаў яго ўласнікам у 1582. У 1581 у маёнтку праведзена валочная памера. У 17 ст. Куранцом валодалі Храптовічы і Сулістроўскія, у 18—19 ст. — Ромеры. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1863—1864 касцёл перароблены на праваслаўную царкву (1872).

Падрабязнасці:

Сліж Наталля. Маёнтак Куранец у другой палове XVI ст. // Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час. Зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі. Смаленск: Інбелкульт, 2013. С. 43—58.

© Валерый Пазднякоў, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.