Артыкулы: Бакус (Backus) Освальд Прэнціс
Бакус (Backus) Освальд Прэнціс (11.3.1921, г. Рочэстэр, штат Нью-Йорк, ЗША—8.7.1972), амерыканскі гісторык. Скончыў Іельскі ў Нью-Хэйвене (1942) і Калумбійскі ў Нью-Йорку (1943) ун-ты. З 1948 выкладаў у Ратжарскім ун-це ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі, з 1950 у Канзаскім ун-це ў Лорэнсе, асацыіраваны праф. (1955), поўны праф. (1959). Вывучаў гісторыю феад. Расіі і ВКЛ 14—16 ст. У кн. «Прычыны ад'езду заходнярускіх арыстакратаў з Літвы ў Маскву, 1377—1514» (1957) матывы пераходу прадстаўнікоў княжацкіх родаў ВКЛ у Маскоўскую дзяржаву бачыў у пагранічных сутычках, незадаволенасці князёў прадастаўленнем прывілеяў менш знатным асобам, узмацненні ўлады цэнтр. ўрада ВКЛ ва ўсх. абласцях дзяржавы. Даследаваў гісторыю шляхты, праблемы феадалізму ў ВКЛ, унію ВКЛ з Польшчай, дзейнасць А.М.Курбскага.
Творы:
Motives of west russian nobles in deserting
Die Rechtsstellung der litauischen Bojaren, 1387—1506 // Jahrbücher für Geschichte Osteuropas. 1958. Bd. 6. H. 1;
The problem of feudalism in
The problem of unity in the Polish-Lithuanian state // Там жа. 1963. Vol. 22. № 3;
A.M.Kurbski in the Polish-Lithuanian state (1564—1583) // Acta Baltico-Slavica.
Treason as a concept and defections from
Slavs in
Mortgages, alienations and redemptions: The rights in land of the nobility in XVIth century Lithuanian and Muscovite law and practice compared // Forschungen zur osteuropäischen Geschichte. 1973. Bd. 18.
Літаратура:
Rhode G. Oswald P. Backus III // Jahrbücher für Geschichte Osteuropas. 1973. Bd. 21. H. 3;
Cienciała A. Po zgonie Oswalda P. Backusa // Kwartalnik historyczny. 1973. № 2.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне