Артыкулы: Крачэтнікаў Мiхаiл Мiкiтавiч

Крачэтнікаў Мiхаiл Мiкiтавiч (Кречетников Михаил Никитич) [1729—9(20).5.1793], расiйскi ваенны i дзяржаўны дзеяч.

Вучыўся ў Сухапутным шляхецкiм корпусе. У час Сямiгадовай вайны 1756—63 палкоўнiк, у вайну з Турцыяй 1768—74 — ген.-маёр. У 1772—75 пскоўскi губернатар. У 1773 кiраваў у Полацку нарадай па рэарганiзацыi кагалаў на бел. землях, далучаных да Рас. iмперыi. У 1775 гал. камiсар па канчатковай дэмаркацыi граніцы памiж Рас. iмперыяй i Рэччу Паспалiтай, за што атрымаў званне ген.-паручнiка. З 1775 намеснiк Астраханскай, Цвярской, Калужскай i Разанскай губерняў, а пасля iх рэарганiзацыi (1777) — Тульскай, Разанскай i Калужскай. У 1790 упраўляючы новарасiйскiмi губернямi, ген.-аншэф. Камандаваў рас. войскамі на тэр. ВКЛ у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792. 19.12.1792 прызначаны ген.-губернатарам Мiнскай, Iзяслаўскай i Брацлаўскай губерняў. Атрымаў у Велiжскiм старастве Полацкай губ. 1849 сялян i 8173 дзесяцiны зямлi (маёнткi Тхарына i Хухава). У 1793 атрымаў тытул графа.

Лiтаратура:

Дневные записки о движении и действиях войск русских в Великом княжестве Литовском и Польше в 1792 г., находившихся под начальством генерал-аншефа М.Н.Кречетникова // Чтения в О-ве истории и древностей российских. 1863. Кн. 4;

Письма к генералу и кавалеру М.Н.Кречетникову графа З.Г.Чернышева и других с 1769 по 1785 г. // Там жа;

Федоров И.И. Граф М.Н.Кречетников. Каменец-Подольский, 1893;

Анiшчанка Я. Акоп уздоўж мяжы // Спадчына. 1992. № 3;

Яго ж. Просiм, пан генэрал // Наша нiва. 1994. № 7.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.