Артыкулы: куфа
куфа (ад ням. Kufe вялікая бочка), мера аб’ёму.
У канцы 16 ст. ў ВКЛ К. называлі вядро аб’ёмам 6 і 30 квартаў (5,6 і 28,26 л). У 17 ст. ўпамінаецца К. ў 114 варшаўскіх гарцаў (439,6 л). У 1771 у Рагачоўскім старастве К. змяшчала 11 станаў гарэлкі па 20 гарцаў, якая адпавядала віленскай бочцы (621 л) у сістэме мер ВКЛ 1766.
© Яўген Анішчанка, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


