Артыкулы: мернiк

мернiк (мернiчы, мерчы, геаметр) — службовая асоба ў ВКЛ у 16—18 ст., якая займалася вызначэннем межаў i вымярэннем зямельных участкаў, з’яўлялася членам падкаморскага суда.

Пасада М. распаўсюдзiлася з пачаткам валочнай памеры. Звычайна М. назначалi з шляхцiцаў, аселых у адпаведным ваяводстве або павеце (гл. таксама Каморнiкi). Прыладамi працы М. былi шнуры, жэрдкi, металiчныя ланцугi. Вял. адлегласцi вымяралi крокам i з дапамогай астралябiй з дыёптрамi, мензульных столiкаў. У 18 ст. ўведзена пасада генеральнага М. ВКЛ (у 1726 iм быў гарадзенскi лантвойт К.Сямашка), пазней — М. ВКЛ. Пасля далучэння бел. зямель да Рас. iмперыi (канец 18 ст.) мернiцтвам займалiся рас. землямеры, якiя былi дзярж. службоўцамi. М. да часу скасавання Статута ВКЛ у 1840 выконвалi другарадныя дапаможныя абавязкi.

Лiтаратура:

Grzepski S. Geometria to jest miernicka nauka. Wrocław, 1957.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.