Артыкулы: міля

мiля (ад лац. mille тысяча, milia passum тысяча двайных крокаў рымскага легiянера), мера адлегласцi.

Шырока ўжывалася да ўвядзення метрычнай сiстэмы мер; найб. распаўсюджаныя М.: рымская (1,478), англiйская (звычайная, 1,524 км), лонданская (статутная, 1,609 км), пруская (7,533 км), расiйская (7 вёрст, або 7,468 км). Марская М. адпавядае 1 мiнуце дугi мерыдыяна (1, 852 км), геаграфiчная М. (нямецкая, велікапольская, выкарыстоўвалася таксама на Падляшшы i ВКЛ, дзе складалася з 12862 локцяў) роўная 1/15 градуса дугi экватара (7,420 км). У ВКЛ ужывалася лiтоўская М., якая ў 16—17 ст. складалася з 300—315 шнуроў, або 13230—16300 локцяў. У 18—19 ст. лiтоўская М. адпавядала 7,289 расiйскiм вёрстам (7,777 км).

Лiтаратура:

Салищев К.А. Картоведение. 2 изд. М., 1982;

Шостьин Н.А. Очерки истории русской метрологии, ХI—начало ХХ в. 2 изд. М., 1990;

Dunin-Wąsowicz A. Pomiary gruntu w Koronie w XVI—XVIII wieku. Warszawa, 1994.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.