Артыкулы: морг

морг (ад ням. Morgen ранак), зямельная мера.

У сярэдневяковай Еўропе — зямельная прастора, якую мог апрацаваць адзiн чалавек з ранку да паўдня. У 18—19 ст. прыкладна адпавядаў плошчы, якую можна было ўзараць за дзень парай валоў (канём) i на якой можна было высеяць 0,25 вiленскай бочкi жыта або накасiць 1,6 воза сена. Як зямельна-падлiковая адзiнка меў шмат разнавiднасцей. Існавалi М. магдэбургскi (0,2553 га), гановерскi (0,2767 га), амстэрдамскi (0,8128 га), венскi (0,575 га), старапольскi (каронны, 0,5985 га), навапольскi (0,5602 га, з 1819 роўны 0,5599 га), хэлмскi стары (0,5606 га) i новы (0,5787 га). На Беларусi М. стаў пашыраным з сярэдзiны 16 ст., з часу правядзення валочнай памеры i вызначаўся як плошча памерам 3 × 1 шнур, або 30 × 10 прутоў (0,7123 га). Паводле вызначэнняў магiлёўскага i полацкага верхнiх земскiх судоў у 1780, мiнскай губернскай чарцёжнай у 1802, лiтоўскi М. складаўся з 3 квадратных шнуроў (300 квадратных прутоў = 16 875 квадратных локцяў = 1452 квадратных сажняў = 0,605 дзесяцiны, г.зн. 0,661 га). У залежнасцi ад гасп. прызначэння ўгоддзяў i зыходзячы з мэты абкладання iх павiннасцямi вылучалi палявыя, сенажатныя, лясныя, засцянковыя М.

Лiтаратура:

Журавский Д.П. Об источниках и употреблении статистических сведений. М., 1846;

Сементовский А.М. О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии. Витебск, 1874.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.