Артыкулы: Радамская канфедэрацыя

Радамская канфедэрацыя, саюз магнацка-шляхецкiх колаў Рэчы Паспалiтай, утвораны ў 1767 супраць спроб караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага i яго акружэння (група Чартарыйскiх) узмацнiць цэнтр. ўладу шляхам памяркоўных рэформ.

Вытокi Р.к. ў рашэннях сойма 1766, якi адхiлiў планы рэформ, у т.л. аб прадастаўленнi паліт. i грамадзянскіх правоў дысiдэнтам (некатолiкам). Гэта стала зачэпкай для ўмяшання Расii i Прусii, якiя ў сак. 1767 стварылi дысiдэнцкiя Торуньскую канфедэрацыю i Слуцкую канфедэрацыю. Аднак яны былі малалiкiя i неўплывовыя. У адказ шырокiя колы каталiцкай шляхты i духавенства сталi злучацца ў мясц. канфедэрацыi для забеспячэння панавання каталiцкай рэлiгii, захавання рэспубліканскіх свабод з правам вольнага абрання караля без саюзу з Расiяй i каб дэтранiзаваць навязанага звонку Панятоўскага. У ВКЛ каталiцкiя канфедэраты 3.6.1767 абралi маршалкам быстрыцкага старасту С.Бжастоўскага, у Кароне Польскай — вiленскага ваяводу К.С.Радзiвiла Пане Каханку, якiм апекавалася Прусiя. Гэта пагражала Расii стратай выключнага ўплыву ў краiне. Каб пашырыць кола сваiх прыхiльнiкаў, яна вырашыла заключыць саюз з каталiцкiмi канфедэрацыямi. Радзiвiлу вярнулi канфiскаваныя ў 1764—66 маёнткi, i ён стаў маршалкам генеральнай канфедэрацыi ВКЛ, якая аб’яднала дысiдэнтў i католiкаў. 23.6.1767 у г. Радам (Люблiнскае ваяв., Польшча) з’ехалiся 178 паслоў ад кароннай i літ. канфедэрацый, якiя 14.8.1767 абралi Радзiвiла маршалкам Р.к. — аб’яднанай канфедэрацыi Рэчы Паспалiтай. Аднак рас. пасол у Варшаве М.В.Рапнiн патрабаваў паставiць на чале канфедэрацыi караля, узаконiць раўнапраўе дысiдэнтаў i пакiнуць iснуючы дзярж. лад пад апекай Расii. Пад пагрозай чарговага гвалту радамчане адобрылi гэтыя патрабаваннi, якiя ўвайшлi ў праекты «вечнага» дагавору з Расiяй i акта Кардынальных правоў. Яны былi ўзаконены склiканым 5.11.1767 надзвычайным соймам Рэчы Паспалiтай пад пратэктаратам Расii. Усе канфедэрацыi былi распушчаны. Гэтыя падзеi выклiкалi стварэнне ў 1768 Барскай канфедэрацыi i грамадз. вайну ў краiне.

Літаратура:

Szujski J. Dzieje Polski podług ostatnich badań. T. 4. Lwów, 1866;

Zelińska Z. Ostatnie lata Pierwszej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1886;

Грабеньский В. История польского народа: Пер. с пол. СПб., 1910.

© Яўген Анішчанка, 2006 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.