Артыкулы: фунт

фунт (ад лац. pondus вага), адзінка масы.

Шырока ўжываліся англійскі Ф. (гандлёвы — 453,59 г, аптэкарскі — 373,24 г), прускі Ф. (467,71 г). У Расіі 1 гандлёвы Ф. = 32 лотам = 96 залатнікам = 9216 долям = 409.51 г (аптэкарскі — 307,3 г). Пры стандартызацыі 1899 Ф. вызначаны ў 358,32 г. Польскі Ф. 16 ст. = 2 грыўням = 493,68 г. Рэформай 1764 уведзены каронны (вроцлаўскі) Ф. = 320 грыўням = 405,23 г. У сістэме мер ВКЛ 1766 літоўскі Ф. = 0,8 берлінскага Ф. = 374,83 г. У 1819 вызначаны ўсеагульны стандартны Ф. = 16 унцыям = 32 лотам = 128 драхмам = 384 скрупулам = 9216 гранам = 405,5 г.

Літаратура:

Петрушевский Ф. Краткая европейская метрология... СПб., 1842;

Шостьин Н.А. Очерки истории русской метрологии, XI—начало XX в. 2 изд. М., 1990.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.